25 красавiка 2024, Чацвер, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пошуках агента РФ Марсалека

2
У пошуках агента РФ Марсалека
ЯН МАРСАЛЕК
ФОТА: WIRECARD.COM

У нямецкай выведкі з'явілася новая інфармацыя.

Амаль праз год пасля ўцёкаў агента ГРУ РФ Яна Марсалека з'яўляюцца новыя звесткі пра ягонае месцазнаходжанне. Паводле інфармацыі Федэральнай выведвальнай службы (BND), былы чалец праўлення Wirecard знаходзіцца ў Маскве, паведамляе нямецкі часопіс Focus.

Да чэрвеня 2020 года 41-гадовы Марсалек быў чальцом рады дырэктараў збанкрутавалай кампаніі-пастаўшчыка фінансавых паслуг. Цяпер ён уважаецца за самага мацёрага ў свеце злачынцу, якія ўчынілі эканамічныя злачынствы.

Паводле інфармацыі Федэральнай выведвальнай службы (BND), Марсалек знаходзіцца ў Маскве. Пра гэта паведамляе выданне Die Welt са спасылкай на інфармацыю камітэта, які расследуе справу Wirecard. Паведамляецца, што падчас закрытай часткі кансультацый 7 траўня кіраўнік BND Бруна Каль заявіў, што, «паводле наяўных звестак, Ян Марсалек, знаходзіцца недалёка ад Масквы».

У пакуль не апублікаваным праекце дакладу партый ХДС/ХСС і СДПГ таксама выказваюцца здагадкі аб тым, што 41-гадовы Марсалек знаходзіцца ў Маскве.

«Камітэт зыходзіць з гэтага», - гаворыцца ў дакуменце. Праз аўстрыйска-расейскае таварыства дружбы Марсалек набыў кантакты з расейскімі спецслужбамі, якія спатрэбіліся яму, калі ён уцёк і залёг на дно.

Яшчэ ў жніўні 2020 года BND паведамляла пра сваё падазрэнне, і меркавала, што збеглы злачынца знаходзіцца пад апекай расейскіх спецслужбаў. У той час меркавалася, што Марсалек знаходзіўся ў навучальным цэнтры ў Балашысе, дзе таксама нібыта размешчаны «Цэнтр спецыяльнага прызначэння», заснаваны прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках