19 красавiка 2024, Пятніца, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган прыбыў з візітам у Нагорны Карабах

Эрдаган прыбыў з візітам у Нагорны Карабах
Фота: Anadolu

Кіраўнікі Турцыі і Азербайджана падпісалі Шушанскую дэкларацыю аб хаўрусе.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Эрдаган 15 чэрвеня наведаў тэрыторыі Нагорнага Карабаха, якія ў 2020 годзе перайшлі пад кантроль Азербайджана. Пра гэта паведамляе турэцкае інфармагенцтва Anadolu.

Эрдаган адправіўся ў Нагорны Карабах разам з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

Кіраўнікі дзяржаў наведалі горад Шушу, які Аліеў у траўні гэтага года абвясціў культурнай сталіцай Азербайджана.

Там Эрдаган і Аліеў падпісалі Шушанскую дэкларацыю аб хаўрусе.

«Супольная дэкларацыя аб хаўрусе, падпісаная намі сёння, падыме нашы стасункі на самы высокі ўзровень. Назва дэкларацыі кажа сама за сябе. Усе пункты гэтай дэкларацыі з'яўляюцца гарантыяй нашага далейшага супрацоўніцтва... Тым самым мы дэманструем, што будзем адзіныя ў далейшым», - заявіў прэзідэнт Азербайджана.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках