28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор Літвы: Расследаванне захопу самалёта ідзе даволі інтэнсіўна

1
Генпракурор Літвы: Расследаванне захопу самалёта ідзе даволі інтэнсіўна
ФОТА: ONLINER.BY

Вільня супрацоўнічае з шэрагам еўрапейскіх краін і кампаніяй Ryanair.

Генеральная пракурорка Літвы Ніда Грунскене паведаміла, што ў рамках расследавання інцыдэнту з самалётам авіякампаніі Ryanair у Беларусі створаная аб'яднаная следчая група. Пра гэта паведамляе Delfi.

«Дасудовае расследаванне ідзе даволі інтэнсіўна, сфармаваная аб'яднаная следчая група з польскімі службовымі асобамі, еўрапейскія следчыя ордэры таксама высланыя яшчэ некалькім краінам, такім, як Грэцыя, Ірландыя. Ажыццяўляецца супрацоўніцтва з Ryanair», - сказала журналістам у Сейме генпракурорка Ніда Грунскене.

Яна таксама сказала, што пракуроры хацелі б атрымаць ад авіякампаніі запытаную інфармацыю «трохі хутчэй».

Са слоў Грунскене, падазраваных у справе пакуль няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках