29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Зміцер Кулакоў праглынуў лыжку на знак пратэсту

2
Палітвязень Зміцер Кулакоў праглынуў лыжку на знак пратэсту
ЗМІЦЕР КУЛАКОЎ ЗЛЕВА

Адміністрацыя ўстановы з невядомых прычынаў пазбавіла яго спаткання з сям'ёй.

30-гадовы палітвязень Зміцер Кулакоў, асуджаны на 3,5 года "хіміі", праглынуў лыжку, паведамляе "Белсат".

У Змітра двое дзяцей. Перад сустрэчай з жонкай і сынам адміністрацыя ўстановы з невядомых прычынаў пазбавіла яго спаткання з сям'ёй. Пратэстуючы супраць гэтай пастановы, мужчына праглынуў металічную лыжку.

Таксама ёсць звесткі, што Кулакова на 10 дзён змясцілі ў карцар.

Раней на падобны адчайны крок пайшоў экс-міліцыянт Зміцер Кулакоўскі. Ён праглынуў лыжку, каб да яго выклікалі лекара. У Магілёўскай калоніі металічныя прадметы глытаў Арцём Анішчук. Паводле словаў жонкі, ён рабіў гэта, каб яго перасталі катаваць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках