19 красавiка 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналду стаў першым футбалістам, які гуляў на пяці чэмпіянатах Еўропы

Раналду стаў першым футбалістам, які гуляў на пяці чэмпіянатах Еўропы

Упершыню партугалец удзельнічаў у турніры ў 2004 годзе.

36-гадовы капітан зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду стаў першым футбалістам, які здолеў згуляць на пяці чэмпіянатах Еўропы, паведамляе РБК.

Упершыню партугалец удзельнічаў у хатнім турніры ў 2004 годзе, у той раз ягоная каманда здолела дайсці да фіналу, дзе Партугалія саступіла Грэцыі. Паводле вынікаў турніру 19-гадовы Раналду ўвайшоў у сімвалічную зборную ў ліку найлепшых гульцоў Еўра.

На Еўра-2008 партугалец вызначыўся ўсяго адным забітым мячом, а ягоная каманда дайшла толькі да 1/8, дзе саступіла будучым пераможцам турніру – Гішпаніі. Праз чатыры гады Раналду прыехаў на турнір у якасці капітана зборнай Партугаліі. На турніры каманда дайшла да паўфіналу, дзе зноў саступіла Гішпаніі.

У 2016 годзе Раналду не здолеў рэалізоўваць моманты ў матчах супраць Ісландыі і Аўстрыі, абодва матчы закончыліся з нічыйным вынікам. Нягледзячы на гэта, каманда выйшла з групы. У 1/8 фіналу Партугалія здолела абысці Харватыю, потым была пераможаная Польшча. У паўфінале партугальцы атрымалі перамогу над Уэльсам. У фінале Раналду атрымаў траўму, але, нягледзячы на гэта, каманда здолела падолець Францыю і стаць чэмпіёнкай Еўропы. Для Раналду гэта быў першы тытул у складзе зборнай Партугаліі.

У 2019-м годзе Раналду ў складзе зборнай Партугаліі перамог Лігу нацый. На ягоным рахунку 102 галы і 31 дзейсная перадача за зборную. Пры гэтым 50 мячоў ён забіў у апошніх 49 гульнях. Партугальцу засталося вызначыцца восем разоў, каб перасягнуць рэкорд у ліку галоў за нацыянальную каманду, які належыць іранцу Алі Даеі (109 мячоў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках