25 красавiка 2024, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вываз грэчкі з ЕАЭС абмежаваны да канца лета

7
Вываз грэчкі з ЕАЭС абмежаваны да канца лета

Нулявая квота на вываз грэчкі з Беларусі да 31 жніўня.

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўвяла абмежаванні на экспарт грэчкі з ЕАЭС. Нулявая квота на вываз грэчкі з Арменіі, Беларусі і Расеі вызначаная да 31 жніўня гэтага года. Квота на экспарт грэчкі з Казахстана вызначаная на ўзроўні 4,2 тыс. тонаў, гаворыцца на сайце ЕЭК.

«Пастанова з'яўляецца першым захадам, які ўжываецца ў мэтах выканання даручэння Еўразійскай міжурадавай рады, якое прадугледжвае магчымасць уніфікацыі ўжытых на нацыянальным узроўні аднабаковых захадаў рэгулявання вывазу асобных відаў тавараў», – заявіў міністр гандлю ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

ЕЭК звярнулася да Беларусі і Расеі з просьбай цягам 10 дзён з дня пачатку дзеяння пастановы забяспечыць скасаванне існых нацыянальных захадаў у дачыненні да экспарту грэчкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках