29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамістка: У Беларусі ўзнікне дэфіцыт валюты і вырасце курс даляра

6
Эканамістка: У Беларусі ўзнікне дэфіцыт валюты і вырасце курс даляра

Названыя наступствы, з якімі могуць сутыкнуцца ўсе беларусы найбліжэйшым часам.

Акадэмічная дырэктарка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова ў экспрэс-каментары «Салідарнасці» патлумачыла, што будзе з валютным рынкам у Беларусі пасля падзей з прымусовай пасадкай самалёта ў Менску.

- Стала нечаканасцю тое, што валютны рынак наогул ніяк не адрэагаваў на здарэнні і заявы, якія рушылі пасля пасадкі самалёта ў Менску.

Відавочна, што пасля гэтай падзеі рызыкі таго, што будуць досыць сур'ёзныя санкцыі, імавернасць сур'ёзных узрушэнняў вырасла. І яны маглі б адбіцца на валютным рынку, але не адбіліся. Хутчэй за ўсё, гэта наступствы палітыкі Нацбанка, які заціскае рублёвую ліквіднасць ў камерцыйных банках. Гэта значыць, у іх літаральна няма лішніх грошай, каб паказаць нейкі спекулятыўны попыт на валютным рынку.

І фірмы, якія могуць затрымліваць рызыкі, выдаткаваць лішнія рублі на тое, каб купіць валюту ў чаканні дэвальвацыі, гэтага не робяць, бо ў іх няма гэтых лішніх рублёў. Вядома, такая сітуацыя ненармальная. Гэта значыць, што рынак, агулам, не функцыянуе як рынак, - робіць выснову экспэртка.

З улікам росту попыту насельніцтва на валюту, а таксама магчымых санкцый, суразмоўніца «Салiдарнасцi» зрабіла прагноз што да падзей на валютным рынку, з якімі могуць сутыкнуцца ўсе беларусы найбліжэйшыя месяцы.

- Калі мы паглядзім на насельніцтва, то яно застаецца чыстым пакупніком, у апошнія месяцы людзі больш купляюць валюты, чым прадаюць. І ў чэрвені гэты працэс яшчэ больш актывізаваўся.

Калі санкцыі сапраўды закрануць нафтавую галіну (а гэта важная крыніца валютных паступленняў), на валютным рынку гэта адаб'ецца негатыўна.

Мы ведаем ужо пра некаторыя праблемы ў нафтавай галіне, памяншэнні паставак, прыпыненні завода на рамонт. Наступствы гэтага на рынку пакуль непрыкметныя. Звязана гэта, хутчэй за ўсё, з асаблівасцю разлікаў у нафтавай галіне, яны могуць ісці са спазненнем. Але рана ці позна мы ўсё адно сутыкнёмся з наступствамі.

Калі будуць уведзеныя санкцыі, якія абмяркоўваліся, яны так ці інакш прывядуць да змяншэння валютнага даходу. Калі валютны даход будзе змяншацца, калі экспарт будзе ўразацца, а на расейскі рынак мы наўрад ці зможам хутка ўсё пераарыентаваць, несумненна, гэта адаб'ецца на карэкцыі курсу беларускага рубля. Узнікне дэфіцыт валюты на рынку і, адпаведна, курс даляра будзе расці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках