25 красавiка 2024, Чацвер, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары краін ЕЗ прымаюць сёння чацвёрты пакет санкцый супраць рэжыму ў Беларусі

7
Амбасадары краін ЕЗ прымаюць сёння чацвёрты пакет санкцый супраць рэжыму ў Беларусі

Яго ўвядзенне паскоранае ў сувязі з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску.

Камітэт пастаянных прадстаўнікоў 27 дзяржаў ЕЗ узгодніць сёння чацвёрты пакет забаронных мер ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі, гаворыцца ў праграме работы інстытутаў ЕЗ на 16 чэрвеня, паведамляе ТАСС.

Раней крыніцы ў Брусэлі паведамлялі, што ў чорны спіс ЕЗ плануецца ўключыць блізу 80 фізічных і сем юрыдычных асоб.

Для ўваходжання гэтага новага пакета санкцый у дзеянне ён павінен быць фармальна зацверджаны Радай ЕЗ на міністэрскім узроўні. Чакаецца, што гэта адбудзецца 21 чэрвеня на сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕЗ у Брусэлі.

Гэты блок санкцый ЕЗ распрацоўваўся ўжо даўно, аднак яго ўвядзенне ў дзеянне было паскоранае пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай у Менску самалёта авіякампаніі Ryanair.

Нагадаем, 10 чэрвеня Еўрапейскі парламент ухваліў рэзалюцыю аб Беларусі. У рэзалюцыі, акрамя палітычных заяваў, гаворка ідзе і пра эканамічныя санкцыі. Рэзалюцыя вітае адключэнне банкаў ад SWIFT і сектаральныя санкцыі ў нафтаперапрацоўчай, калійнай і іншых галінах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках