24 красавiка 2024, Серада, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славеніі абвясцілі аб заканчэнні эпідэміі каранавіруса

1
У Славеніі абвясцілі аб заканчэнні эпідэміі каранавіруса

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя краіны заявіў, што гэта велізарны крок для еўрапейскага грамадства.

Улады Славеніі абвясцілі аб заканчэнні эпідэміі каранавіруса ў краіне, паведамляецца міністэрства аховы здароўя, піша "Люстэрка тыдня. Украіна".

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Славеніі Янэз Паклукар у відэазвароце заявіў, што з 16 чэрвеня эпідэмія каранавіруснай інфекцыі фармальна заканчваецца.

"Гэта маленькі крок для чалавека і вялізны крок для еўрапейскага грамадства", - сказаў ён.

Міністр падкрэсліў, што вакцынацыя па-ранейшаму з'яўляецца "ключавой грамадскай мерай аховы здароўя".

"Будучыня ЕЗ грунтуецца на салідарнасці і супрацоўніцтве, і тыя ж каштоўнасці і мэты выкарыстоўваюцца да вакцынацыі", - сказаў Паклукар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках