23 красавiка 2024, aўторак, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары ЕЗ узгаднілі чацвёрты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

12
Амбасадары ЕЗ узгаднілі чацвёрты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

Абмежаванні і замарожванні актываў закрануць 78 чалавек і 7 арганізацый.

Пастаянныя прадстаўнікі краін ЕЗ узгаднілі абмежавальныя захады ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з інцыдэнтам з рэйсам Ryanair і злачынствамі ўладаў супраць грамадзян краіны.

Візавыя абмежаванні і замарожванне актываў закрануць 78 чалавек і 7 арганізацый. Пра гэта паведаміў у Twitter брусельскі журналіст RFE/RL Рыкарда Ёзвяк.

Для ўваходжання гэтага новага пакета санкцый у дзеянне ён павінен быць фармальна зацверджаны Радай ЕЗ на міністэрскім узроўні. Чакаецца, што гэта адбудзецца 21 чэрвеня на сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕЗ у Брусэлі.

Гэты блок санкцый ЕЗ распрацоўваўся ўжо даўно, аднак яго ўвядзенне ў дзеянне было паскоранае пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай у Менску самалёта авіякампаніі Ryanair.

Нагадаем, 10 чэрвеня Еўрапейскі парламент ухваліў рэзалюцыю аб Беларусі. У рэзалюцыі, акрамя палітычных заяваў, гаворка ідзе і пра эканамічныя санкцыі. Рэзалюцыя вітае адключэнне банкаў ад SWIFT і сектаральныя санкцыі ў нафтаперапрацоўчай, калійнай і іншых галінах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках