29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарговым разам пераканаўся, што наша галоўная каштоўнасць - гэта людзі»

1
«Чарговым разам пераканаўся, што наша галоўная каштоўнасць - гэта людзі»

Першыя каментары журналіста Дзмітрыя Руто на волі.

Сёння выйшаў на волю журналіст tribuna.com Дзмітрый Руто, які атрымаў 15 дзён адміністрацыйнага арышту за чырвона-белы шалік каманды Беларусі ў аўто.

Першыя каментары Дзмітрыя Руто на волі апублікаваў тэлеграм-канал «Трыбуны»:

- Чарговым разам я пераканаўся, што наша галоўная каштоўнасць - гэта людзі. Людзі, якія былі тут, на Акрэсціна і ў ІЧУ. Яны рухавік краіны, рухавік ўсіх ідэй. І я не ведаю, якія мэты цяпер пераследуюцца гэтымі затрыманнямі. Мне здаецца, што наадварот, гэта толькі ўмацоўвае людзей.

Як затрымлівалі: бліскучая аперацыя. Прыехаў на працу. У аўто ляжаў футбольны шалік чырвона-белы, без «Жыве Беларусь», без усяго. Ён у мяне з 90-ых гадоў, я з ім на футбол яшчэ разам з бацькам хадзіў. Патэлефанавалі ППС-нікі, сказалі, што аўто перашкаджае праезду. Выйшаў, у выніку прыбіраю дагэтуль аўто. Не ведаю, праўда, дзе яно цяпер.

У душы была думка, што рана ці позна павінна адбыцца такое. Успрымаў гэта ўсё як нейкую гульню, і нават памятаю, аператыўнікі, якія адводзілі мяне ў РУУС сказалі, што даўно не сустракалі такога адэкватнага затрымоўвання. Проста не бачыў сэнсу, чаго адмаўляцца?

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках