20 красавiка 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын заявіў пра праблемы з ежай у КНДР

41
Кім Чэн Ын заявіў пра праблемы з ежай у КНДР
КІМ ЧЭН ЫН
ФОТА: KCNA/REUTERS

У краіне ўвядуць абмежавальныя захады.

Паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэн Ын заявіў, што харчовая сітуацыя ў КНДР абвастраецца праз пандэмію каранавіруса і леташняга тайфуну.

Заяву Кім Чэн Ына падае цэнтральны друкаваны орган Працоўнай партыі Карэі Rodong Sinmun.

«Сітуацыя з харчаваннем для насельніцтва напружаная, бо план вытворчасці збожжа не быў выкананы праз шкоду, нанесеную ў сельска-гаспадарчым сектары тайфунам летась», - заявіў лідар КНДР.

Ён заклікаў прыняць «актыўныя захады», каб развязаць гэтую праблему.

Улады КНДР рыхтуюцца да «зацяжнога характару» абмежаванняў, уведзеных праз пандэмію каранавіруса.

Са слоў Кім Чэн Ына, падаўжэнне каранцінных абмежаванняў у краіне абумоўлена «барацьбой за падтрыманне эканомікі, забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання і адзеннем».

8 красавіка Кім Чэн Ын заяўляў, што ягоная краіна знаходзіцца ў найгоршай сітуацыі за ўсе часы праз пандэмію каранавіруса.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках