25 красавiка 2024, Чацвер, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жэневе пачалася сустрэча Пуціна і Байдэна

35
У Жэневе пачалася сустрэча Пуціна і Байдэна
ФОТА: REUTERS

Саміт будзе доўжыцца блізу чатырох-пяці гадзін.

У швайцарскай Жэневе пачаўся саміт прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і ягонага расейскага калегі Уладзіміра Пуціна, паведамляе «Радыё Свабода».

Акрамя палітычных лідараў у перамовах на віле La Grange на беразе Жэнеўскага возера ўдзельнічаюць кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Прэзідэнтаў таксама суправаджаюць дэлегацыі.

Як паведамляе ТАСС, Пуцін першым прыбыў на вілу La Grange. На пляцоўцы ля параднага пад'езда расейскага кіраўніка сустрэў прэзідэнт Швайцарыі Гі Пармелен. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў на вілу La Grange праз прыкладна 15 хвілін.

Згодна з графікам Байдэна, саміт павінен скончыцца а 17:40 (паводле Менску). У Крамлі плануюць, што ён будзе доўжыцца амаль чатыры-пяць гадзін - з улікам перапынкаў і змены фарматаў. Сустрэча пачнецца ў вузкім складзе, прадоўжыцца ў пашыраным, затым запланаваны невялікі перапынак, а потым перамовы прадоўжыцца.

Амерыканскія дарадцы перад сустрэчай асобна падкрэслівалі, што Байдэн не будзе праводзіць сустрэчу з Пуціным адзін на адзін і не пад запіс, каб не апынуцца ў той жа сітуацыі, у якой былы прэзідэнт Дональд Трамп апынуўся пасля сустрэчы з Пуціным у Хельсінкі.

Чакаецца, што прэзідэнт ЗША і кіраўнік Крамля абмяркуюць тэму Беларусі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках