20 красавiка 2024, Субота, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчука, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці, ужо выпісалі з лякарні

4
Менчука, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці, ужо выпісалі з лякарні
ПАВЕЛ БАНЬКОЎСКІ

Лекары давалі толькі 1%, што ён выжыве.

35-гадовы мянчук Павел Банькоўскі падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці 22 студзеня. Больш за месяц ён правёў без прытомнасці, прагнозы былі самыя сумныя. Але Павел выжыў.

Павел доўгі час быў у штучнай коме. Лекары давалі 1% імавернасці таго, што ён выжыве

Паводле інфармацыі nn.by, мужчыну ўжо выпісалі з лякарні. Жыве ён разам з жонкай і дзецьмі.

Жонка не каментуе стан Паўла. Але знаёмыя сям'і кажуць, што ў Паўла было амаль 70% апёкаў цела, таму цяпер у яго «складаны перыяд прыняцця сябе».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках