24 красавiка 2024, Серада, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, з якіх слоў Байдэн і Пуцін пачалі сустрэчу

12
Стала вядома, з якіх слоў Байдэн і Пуцін пачалі сустрэчу
Фота: ТАСС

Сустрэча праходзіць за зачыненымі дзвярыма.

У ЗША і Расеі ёсць агульныя пытанні для абмеркавання, але ёсць і рознагалоссі, заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у пачатку саміту са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным, піша «Зеркало недили. Україна».

«Як я сказаў звонку, сустракацца тварам да твару заўсёды карысна. Мы спрабуем вызначыць, дзе ў нас ёсць агульныя інтарэсы, а там, дзе ў нас ёсць рознагалоссі, мы можам зрабіць усё для таго, каб прафесійна і прадказальна абмяркоўваць пытанні», - сказаў Байдэн у пачатку перамоваў перад тым, як журналістаў папрасілі сысці з пакоя перамоў.

Кіраўнік Крамля падзякаваў гаспадару Белага дома за ініцыятыву правесці саміт у Жэневе.

«Спадар прэзідэнт, хачу падзякаваць вам за вашу ініцыятыву сённяшняй сустрэчы», - сказаў Пуцін, выказаўшы надзею на прадуктыўнасць перамоваў. «Ведаю, што ў вас доўгая паездка. Шмат працы. Тым не менш у расейска-амерыканскіх стасунках назапасілася шмат пытанняў».

Сустрэча праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Цяпер, акрамя прэзідэнтаў ЗША і РФ, на сустрэчы прысутнічаюць кіраўнікі амерыканскай і расейскай дыпламатыі - Энтані Блінкен і Сяргей Лаўроў, адпаведна. Прыкладна праз 2 гадзіны павінен пачацца пашыраны раунд перамоваў. Да перамоваў далучацца дэлегацыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках