24 красавiка 2024, Серада, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць беларускіх флагманаў стратныя або нізкарэнтабельныя

Большасць беларускіх флагманаў стратныя або нізкарэнтабельныя

Бізнэсы толькі праглынаюць дзяржпадтрымку без атрымання яўнага пазітыўнага эфекту.

Беларусы падвялі фінансавыя вынікі першай траціны 2021 года. Сярод іншых чыноўнікі вымералі паказчыкі рэнтабельнасці продажаў, піша сайт banki24.by.

Рэнтабельнасць продажаў - гэта суадносіны прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі і даходу за перыяд часу. Як правіла, чым вышэйшая рэнтабельнасць, тым большы эфект прадпрыемства атрымлівае ад продажу тавараў, работ або паслуг.

Гэты паказчык добры тым, што дазваляе паглядзець на эфектыўнасць працы кампаніі ў адрыве ад яе пазыковай нагрузкі. Калі ў кампаніі значныя пазыкі, але добрая і стабільная ў часе рэнтабельнасць продажаў, то фінансавая падтрымка ад дзяржавы ці іншага ўласніка дапаможа ёй стаць на ногі.

Калі ж пры высокай пазыковай нагрузцы прадпрыемства мае хранічна нізкую ці адмоўную рэнтабельнасць, то шанцы на фінансавае аздараўленне знікаюць з кожным месяцам. Такія бізнэсы толькі праглынаюць дзяржпадтрымку без атрымання яўнага пазітыўнага эфекту.

За 4 месяцы 2021 года статорганы падлічылі, што 26,4% буйных і сярэдніх прадпрыемстваў рэальнага сектара належалі да нерэнтабэльных. Гэта значыць, што яны мелі страты ад рэалізацыі прадукцыі.

Яшчэ 31,1% флагманаў мелі рэнтабельнасць у межах ад 0% да 5%. У бюлетэнях дзяржорганаў такія прадпрыемствы адносяць да нізкарэнтабельных. Пры цяперашнім узроўні інфляцыі і адсоткавых ставак у эканоміцы бізнэс-мадэль такіх прадпрыемстваў пад пытаннем.

Толькі сярод флагманаў Менска доля стратных і нізкарэнтабельных не дасягнула паловы - 47,9%. Агулам у сталіцы 26,1% флагманскіх кампаній неслі страты з продажаў, а 21,8% мелі рэнтабельнасць 0-5%.

У найгоршым становішчы знаходзіліся прадпрыемствы Магілёўскай вобласці. У гэтым рэгіёне доля нерэнтабельных і нізкарэнтабельных флагманаў дасягнула 70%. Пры гэтым страты неслі 31,7%, а рэнтабельнасць ад 0% да 5% паказалі 38,3%.

Таксама Магілёўская вобласць займае апошняе месца ў краіне ва ўдзельнай вазе высокарэнтабельных бізнэсаў. У 2021 годзе ўсяго 2,2% флагманаў Магілёўшчыны паказалі рэнтабельнасць ад 30% і вышэй.

Праз такія сумныя паказчыкі флагманскіх прадпрыемстваў магілёўцы таксама замыкаюць заробкавы спіс Беларусі. Цяжка выплачваць вялікія заробкі, калі ў цябе недастаткова прыбытку або яго наогул няма.

У астатніх абласцях долі стратных і нізкарэнтабельных флагманаў былі наступнымі: Берасцейская - 53,2%, Віцебская - 64,6%, Гомельская - 62,4%, Гарадзенская - 51,3%, Менская - 60,3%. Звяртае на сябе ўвагу выяўленае дзяленне па восі «захад - усход». На захадзе Беларусі прадпрыемствам жывецца лепш, чым на ўсходзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках