25 красавiка 2024, Чацвер, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі могуць быць уведзеныя сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

4
Стала вядома, калі могуць быць уведзеныя сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Cанкцыі могуць тычыцца энэргетыкі, банкаўскай сферы і ўгнаенняў.

Міністры замежных спраў ЕЗ могуць даць на сустрэчы 21 чэрвеня «зялёнае святло» сектаральным санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Пра гэта паведамляе брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкарда Ёзвяк.

Магчыма, сектаральныя санкцыі могуць тычыцца энэргетыкі, банкаўскай сферы і ўгнаенняў.

Раней лідары беларускай апазіцыі неаднаразова заклікалі краіны Захаду ўвесці жорсткія сектаральныя санкцыі супраць рэжыму ў Менску, у тым ліку і адключыць банкаўскую сістэму Беларусі ад SWIFT.

10 чэрвеня Еўрапейскі парламент ухваліў рэзалюцыю аб Беларусі. У рэзалюцыі, акрамя палітычных заяваў, гаворка ідзе і пра эканамічныя санкцыі. Напрыклад, рэзалюцыя вітае адключэнне банкаў ад SWIFT і сектаральныя санкцыі што да нафтаперапрацоўчай, калійнай і іншых галін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках