28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заходнія інвестары чакаюць падтрымкі ЕЗ, каб пачаць пазбаўляцца ад беларускіх дзяржаблігацый

2
Заходнія інвестары чакаюць падтрымкі ЕЗ, каб пачаць пазбаўляцца ад беларускіх дзяржаблігацый

Ёсць два варыянты развіцця падзей.

Журналісты Reuters прааналізавалі сітуацыю з дзяржаблігацыямі Беларусі пасля захопу самалёта Ryanair.

Са слоў мэнэджара аднаго з інвестыцыйных фондаў, усё больш кампаній асцерагаецца рэпутацыйных страт [праз пакупку дзяржаблігацый Беларусі]. Ён сцвярджае, што нельга казаць пра ESG (адказным інвеставанні) і ўкладваць грошы ў па-сапраўднаму дрэннага ўдзельніка рынку;

Некалькі буйных трымальнікаў еўрааблігацый Беларусі заявілі, што захоп у закладнікі Пратасевіча і Сапегі выклікаў новыя спрэчкі як унутры кампаній, так і сярод кліентаў інвестыцыйных фондаў;

Старэйшы партфельны мэнэджар у фондзе UBS Asset Management Федэрыка Каўнэ заявіў, што ўсё залежыць ад санкцый. Са слоў мэнэджара, інвестфонду давядзецца зноўку ацаніць рызыкі і прыняць пастанову пасля таго, як будуць уведзеныя санкцыі з боку Еўрапейскага Звязу. Сам Федэрыка ўважае за магчымыя два сцэнары. Першы - забарона на куплю новых дзяржаблігацый Беларусі. Другі сцэнар - гэта варыянт абмежаванняў, прынятых супраць Венесуэлы. У гэтым выпадку будзе ўведзеная поўная забарона на гандаль еўрааблігацыямі Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках