29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі беларусаў усё яшчэ не могуць вярнуць грошы за квіткі на скасаваныя рэйсы «Белавія»

1
Дзясяткі беларусаў усё яшчэ не могуць вярнуць грошы за квіткі на скасаваныя рэйсы «Белавія»

Што кажуць пасажыры і ў авіякампаніі.

27 траўня «Белавія» скасавала шэраг сваіх рэйсаў у Еўропу. Гэта было звязана з пастановай ЕЗ закрыць сваю паветраную прастору для беларускіх авіякампаній пасля інцыдэнту з лайнерам Ryanair. Некаторыя пасажыры скасаваных рэйсаў распавялі, што дагэтуль не могуць вярнуць свае грошы за раней набытыя квіткі. Праўда, ёсць і тыя, каму пашанцавала: грошы вярнулі практычна адразу. Беларускі авіяперавозчык кажа пра тое, што праз вялікую колькасці зваротаў дакладны тэрмін вяртання авіябілетаў пакуль не можа быць вызначаны». Tut.by сабраў гісторыі беларусаў і даведаўся ў авіякампаніі, як цяпер ідуць справы з вяртаннем грошай.

Мянчанка Марына паляцела ў Мілан 15 траўня, дадому - у Менск - павінна была вяртацца 29 траўня, аднак яе рэйс быў скасавана і дзяўчына «засела» ў Італіі на нявызначаны тэрмін.

- Маё вяртанне на радзіму ўскладняецца яшчэ і тым, што з сабой у мяне маленькая сабачка, з якой на рэйсы лаўкостараў мяне не возьмуць. Такія правілы. Вяртацца з перасадкамі і з велізарнымі выдаткамі на пералёт у мяне няма магчымасці. У Італіі ў мяне ёсць, дзе спыніцца. Таксама ёсць блізкія людзі, якія дапамогуць, але мая віза не «гумавая». Я разглядала розныя варыянты вяртання ў Менск. Напрыклад, можна было прыляцець авіякампаніяй «airBaltic» у Рыгу. Сабак на борт там бяруць. Але ў аўтобус, каб вярнуцца непасрэдна ў Менск, сабаку не возьмуць. Таму пытанне вяртання для мяне ўсё яшчэ адкрытае.

Што тычыцца вяртання грошай за квіткі, то на неаднаразовыя звароты дзяўчыны, яна не атрымала ніякіх адказаў ад «Белавіі».

- Я знаходжуся за мяжой, таму пісала лісты на электронную пошту. Таксама спрабавала тэлефанаваць праз тэлефон, але там каментарыяў ніякіх не даюць. Было даслана паведамленне аб скасаванні рэйса, а таксама пра тое, што мая заява атрыманая і будзе разгледжаная. Я, вядома, разумею, што знаходжуся не ў самай складанай сітуацыі ў параўнанні з іншымі людзьмі, але хацелася б яснасці наконт вяртання грошай за квіткі. І хоць бы якой зваротнай сувязі, - кажа дзяўчына.

Уладзімір (імя змененае - заўв.) працуе дальнабойнікам ў Еўропе і павінен быў ляцець у Варшаву 27 траўня, аднак за некалькі гадзін да вылету мужчыну прыйшло паведамленне, што рэйс скасаваны.

- Кошт квітка - амаль 200 рублёў. Спачатку я спрабаваў датэлефанавацца да «Белавіі», але пагаварыць са спецыялістам не атрымалася. Потым на сайце запоўніў спецыяльную форму-заяву з просьбай вярнуць грошы за квіток, у сувязі з скасаваннем рэйса. Пры гэтым ліст на электронную пошту сышоў не адразу, відаць, было шмат ахвочых і электронная скрыня падвісае. Тыдні два была цішыня. Я адправіў сваю заяву паўторна. У выніку высветлілася, што мне неабходна звярнуцца ў касы авіяперавозчыка, бо я аплачваў білет праз сістэму АРІП. Таксама можна перанесці дату вылету. Пакуль, вядома, фізічна да касы авіякампаніі я дабрацца не магу.

Антон купляў квіткі ў канцы красавіка на рэйс Менск-Варшава з вылетам 11 чэрвеня.

- Квіток каштаваў 184,80 беларускіх рублёў. У канцы траўня пасля ўсіх навін я ўжо падрыхтаваў заяву на вяртанне, але не адпраўляў, чакаў скасавання рэйса. Як толькі з'явілася навіна што рэйс скасаваны, 27 траўня раніцай адправіў адразу заяву на вяртанне. З таго моманту ніякай рэакцыі з боку «Белавіі» не было. Пасля першага ліста адправіў яшчэ два з удакладненнем па тэрмінах. І зноў цішыня. Тэлефанаваць магчымасці няма, бо знаходжуся не ў Беларусі. Ды і не думаю што атрымалася б датэлефанавацца, - распавядае мужчына.

Ёсць і іншыя гісторыі. Так, яшчэ аднаму пасажыру ў кампаніі «Белавія» кошт квіткоў вярнулі. Праўда, часткова.

- Было куплена чатыры квіткі Бялград-Менск і назад. Пасля ўсіх падзей чакаў афіцыйнае скасаванне рэйса на сайце. Калі статус змяніўся на «скасаваны», націснуў на кнопку вяртанне сродкаў. Першапачаткова хацеў скасаваць квіткі толькі да Менска. Але праграма скасавала мне ўсю паездку. А суму за квіткі вярнулі часткова. Высветлілася, што трэба было афармляць спецыяльную заяву. Атрымалася, што я, як бы сам наважыў скасаваць паездку, таму вярнулі грошы за вылікам штрафаў і чагосьці яшчэ. Але я не хацеў сам адмаўляцца ад пералёту. Напісаў у службу падтрымкі два лісты, але канкрэтнага адказу не было. Звяртаўся і да прадстаўнікоў «Белавіі» ў Бялградзе. Пакуль нічога незразумела. Усё ж спадзяюся, што з маёй сітуацыяй таксама разбяруцца і вернуць усю суму.

Яшчэ адзін беларус - Мікіта - распавёў, што ён павінен быў вылецець у Кіеў 27 траўня, аднак рэйс туды скасавалі.

- Квіток быў выкуплены 25 траўня. На наступны дзень пасля скасавання рэйса, напісаў заяву на вяртанне грошай, а таксама на вяртанне балаў. Іх вярнулі хутка - даслоўна праз некалькі дзён. Пытанняў па іх не было ўвогуле ніякіх. А ўласна грошы прыйшлі крыху пазней, але на працягу абяцаных 14 працоўных дзён, - распавядае Мікіта.

Аляксандры таксама вярнулі грошы за квіткі.

- Рэйс быў Прага-Менск з вылетам 11 чэрвеня. Назад - 23 чэрвеня. Ляцець павінны былі з мужам. Кошт квіткоў быў 340 еўраў. Праз некалькі дзён пасля здарэння з Ryanair стала зразумела, што нікуды мы не паляцім. 27-га траўня прыйшоў ліст ад «Белавіі», што рэйсы афіцыйна скасаваныя. Таксама прапаноўвалі варыянты развязання праблемы. Праз тое што ўвесь працэс дастаткова доўгі з вяртаннем квіткоў і заявамі, то я адклала гэта ўсё на некалькі дзён. А ўжо 31 траўня атрымала наступны мэйл, што наш плацёж за квіткі проста скасавалі. На працягу 3 дзён усе грошы вярнуліся на карту, якой мы плацілі за квіткі, - распавяла дзяўчына.

У «Белавіі» распавялі, што авіякампанія вяртае поўную суму, выплачаную за квіток, у выпадку, калі хаця б адзін рэйс, названы ў авіябілеце, быў скасаваны.

Пры гэтым, кажуць у авіякампаніі вярнуць грошы можна на працягу тэрміну прыдатнасці квітка: адзін год з моманту набыцця для цалкам нявыкарыстаных авіябілетаў, адзін год ад даты вылету па першым палётным купоне - для часткова выкарыстаных авіябілетаў.

- Зараз колькасць зваротаў значна павялічылася, і гэта ўплывае на час, неабходны для апрацоўкі ўсіх заяў. Спецыялісты службы падтрымкі адчуваюць вялікую нагрузку: апрацоўваюць атрыманыя заявы, правяраюць дублі, правільнасць запаўнення заяў, а таксама працягваюць дапамагаць пасажырам з пытаннямі, якія не звязаны з вяртаннем грашовых сродкаў. Мы шчыра шкадуем, што нашым кліентам давялося сутыкнуцца з праблемай скасавання рэйсаў, і прыкладаем усе намаганні, каб дапамагчы ў самыя кароткія тэрміны, - кажуць у «Белавіі». - На жаль, праз вялікую колькасці зваротаў дакладны тэрмін вяртання авіябілетаў не можа быць вызначаны. Авіякампанія прыносіць свае прабачэнні пасажырам і робіць усё магчымае ў сітуацыі, якая склалася, каб прапанаваць самы аптымальны варыянт развязання праблемы.

Таксама там падрыхтавалі для пасажыраў некалькі рэкамендацый:

- Па вяртанне грошай за авіяквіткі звяртайцеся па месцы іх набыцця. У выпадку, калі квіток набываўся не на сайце авіякампаніі, вяртанне можа быць аформленае толькі па месцы яго набыцця. Накіроўванне заявы на вяртанне грошай за такі квіток у службу падтрымкі авіякампаніі не паскорыць вяртанне грашовых сродкаў, аднак час на яе разгляд адтэрмінуе апрацоўку заяў іншых пасажыраў;

- не накіроўвайце заявы паўторна - усе звароты апрацоўваюцца ў парадку чаргі;

- перад тым, як звярнуцца ў службу падтрымкі авіякампаніі з пытаннямі аб правілах уезду ў тую ці іншую краіну, вывучыце інфармацыю ў адкрытым доступе, размешчаную кампетэнтнымі органамі краін, - магчыма, вы зможаце знайсці інфармацыю самастойна, а спецыялісты службы падтрымкі прысвецяць свой час апрацоўцы заяў на вяртанне авіяквіткоў;

- пасля таго, як вы атрымалі інфармацыю ад аплатнай сістэмы аб праведзеным вяртанні, грашовыя сродкі паступяць на банкаўскую карту, з якой праводзілася аплата, тэрмін залічэння залежыць ад банка-эмітэнта;

- спецыялісты могуць прапанаваць пасажыру перааформіць авіябілет з скасаванага рэйса па альтэрнатыўным маршруце (праз Маскву ці Стамбул) з удзелам замежных авіякампаній. Па вяртанне грошай за авіяквіткі трэба звяртацца па месцы іх набыцця. У выпадку, калі квіток набываўся не на сайце авіякампаніі, вяртанне можа быць аформленае толькі па месцы яго набыцця. Накіроўванне заявы на вяртанне грошай за такі квіток у службу падтрымкі авіякампаніі не паскорыць вяртанне грашовых сродкаў, аднак час на яе разгляд адтэрмінуе апрацоўку заяў іншых пасажыраў;

- пасля таго, як вы атрымалі інфармацыю ад аплатнай сістэмы аб праведзеным вяртанні, грашовыя сродкі паступяць на банкаўскую карту, з якой праводзілася аплата, тэрмін залічэння залежыць ад банка-эмітэнта;

- спецыялісты могуць прапанаваць пасажыру перааформіць авіябілет з скасаванага рэйса па альтэрнатыўным маршруце (праз Маскву ці Стамбул) з удзелам замежных авіякампаній-партнёраў з даплатай пасажырам розніцы ў тарыфах. Збор за пераафармленне пры гэтым спаганяцца не будзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках