28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пасажыры былі ў шоку»: на рэйсе Менск-Тбілісі адбылася бойка

46
«Пасажыры былі ў шоку»: на рэйсе Менск-Тбілісі адбылася бойка

У самалёце было нямала жанчын з маленькімі дзецьмі.

Скандал на авіярэйсе, які рухаўся з Беларусі ў грузінскую сталіцу познім вечарам 16 чэрвеня.

Як распавёў «Салiдарнасцi» відавочца, пасажыру рэйса Менск-Тбілісі, здалося, што прадстаўнік Грузіі, быў нецвярозы. На інцыдэнт іншыя пасажыры звярнулі ўвагу, калі ён стаў па-расейску абражаць жанчыну, якая побач сядзела, як мяркуецца, беларуску.

Сцюарды адсадзілі жанчыну, але іншыя прадстаўнікі Грузіі разважылі, што трэба даць у пысу супляменніку. Са слоў суразмоўцы, з'явілася чарга з ахвотных надаваць нахабніку па фізіяноміі.

На першым відэа «герой» (у шэрай футболцы з белым абадком) адбіваецца з пасажырскага крэсла. Канфлікт спрабавалі спыніць два ягоныя сваякі, якія сядзелі побач.

У самалёце было нямала жанчын з маленькімі дзецьмі. Відавочца дадае: «Усе былі ў шоку».

Па прыбыцці ў аэрапорт Тбілісі скандаліста забрала паліцыя.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках