20 красавiка 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская чыгунка змяніла правілы праезду пасажыраў

10
Беларуская чыгунка змяніла правілы праезду пасажыраў

Што памянялася?

15 чэрвеня ўвайшлі ў дзеянне змены, якія тычацца праезду пасажыраў і правозу багажу ў беларускіх цягніках, піша onliner.by.

Беларуская чыгунка адзначае, што адпаведная пастанова Саўміна падрыхтавана з улікам зваротаў грамадзян, а таксама «ў мэтах прывядзення норм у адпаведнасць з міжнароднымі дамовамі». БЧ пералічвае, што змянілася.

У ліку найбольш прыкметных навін - тое, што цяпер, купляючы больш за адзін білет у інтэрнэце, пасажыр мае магчымасць выбраць усе ніжнія паліцы (пры іх наяўнасці). Скасаваны парадак, згодна з якім меркавалася набыццё роўнага ліку верхніх і ніжніх месцаў у купэйных і плацкартных вагонах.

Арганізаваным групам пасажыраў дазволена рэзерваваць месцы за 60 дзён да паездкі - раней было 45.

Цяпер дазволена вяртанне білета пры адмове ад паездкі праз хваробу або няшчасны выпадак, а таксама хваробы тых, з кім едзе пасажыр. Раней такое практыкавалася толькі ў міжнародных злучэннях.

Скасаваныя абмежаванні вышыні ў карку для сабак, якія перавозяцца ў якасці ручной паклажы.

Для людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе на платформе або ў вагоне, скарочаны час (з 48 да 24 гадзін), не пазней якога яны інфармуюць перавозчыка аб намеры здзейсніць паездку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках