29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Настассі Паліенкі памёр бацька

7
У актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Настассі Паліенкі памёр бацька
Настасся Паліенка

Афіцэру-дэсантніку было ўсяго 52 гады.

16 чэрвеня памёр бацька актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Настассі Паліенкі Валерый Васільевіч Гусеў.

Валерый Васільевіч доўгі час служыў у паветрана-дэсантных войсках, быў удзельнікам Афганскай вайны, узнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі. Чалавек дзівоснай мужнасці і вяссёлага характару апошнія гады змагаўся з цяжкай хваробай.

Яму было ўсяго 52 гады.

Настасся Паліенка разам са сваім мужам, вядомым беларускім палітвязнем Змітром Паліенкам, вымушана была пакінуць Беларусь у лістападзе 2020 года. Даслоўна на наступны дзень у іх кватэру прыйшла міліцыя. Цяпер Наста не можа прыехаць у краіну нават на пахаванне бацькі.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выказвае спачуванні і словы падтрымкі нашым сябрам, усім родным і сябрам Валерыя Васільевіча.

Вечная памяць герою.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках