19 красавiка 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая Зеландыя далучылася да санкцый супраць беларускіх уладаў

2
Новая Зеландыя далучылася да санкцый супраць беларускіх уладаў

Увесь цывілізаваны свет прызнаў рэжым Лукашэнкі выгнанцам.

Новая Зеландыя забараніла ўезд на сваю тэрыторыю шэрагу памагатых рэжыму Лукашэнкі.

Пра гэта паведаміла міністр замежных спраў краіны Нанаія Махута, гаворыцца на сайце ўрада краіны.

«Новая Зеландыя ўважае дзеянні рэжыму Лукашэнкі за непрымальныя і далучаецца да партнёраў, спыняючы выдачу ўязных візаў шэрагу асоб, якія маюць дачыненне да злоўжыванняў. Забарона закране больш за 50 чалавек, уключна з Лукашэнкам, ключавых супрацоўнікаў яго адміністрацыі, выбарчай камісіі краіны, паліцэйскага ведамства і сілаў бяспекі Беларусі», - заявіла кіраўнік МЗС Новай Зеландыі.

Таксама Новая Зеландыя асудзіла захоп беларускім рэжымам самалёта Ryanair.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках