24 красавiка 2024, Серада, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Індыйскі штам COVID-19 імкліва распаўзаецца па планеце

3
The Guardian: Індыйскі штам COVID-19 імкліва распаўзаецца па планеце
Фота: Getty Images

Штам «Дэльта» больш устойлівы да існых вакцын.

Індыйскі штам каранавіруса, які атрымаў назву «Дэльта» і выклікае ў чалавека спецыфічныя сімптомы пры заражэнні, ужо афіцыйна выяўлены ў 74 краінах на планеце.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле The Guardian.

Успышкі заражэнняў менавіта штамам «Дэльта» (акрамя самой Індыі - Рэд.) былі пацверджаныя ў Афрыцы, Скандынавіі, краінах Ціхаакіянскага рэгіёну, Кітаі і ЗША.

Экспэрты папярэджваюць, што ў той час, як органы аховы здароўя ва ўсім свеце збіраюць і абменьваюцца звесткамі аб распаўсюдзе новай пагрозы, ёсць асцярогі, што ў краінах трэцяга свету з менш надзейнымі сістэмамі маніторынгу, штам «Дэльта», магчыма, ужо атрымаў значна большае распаўсюджванне, чым меркавалася раней.

Нагадаем, што штам «Дэльта» быў упершыню выяўлены ў Індыі, якая пакутуе ад небывалай успышкі эпідэміі. На думку многіх лекараў-вірусолагаў і экспэртаў штам «Дэльта» ў некалькі разоў больш заразны і небяспечны, чым брытанскі штам каранавіруса B.1.1.7 «Альфа», які ўпершыню выявілі ў Кенце.

Акрамя гэтага «індус» таксама і больш устойлівы да існых вакцын супраць Covid-19, асабліва пасля ўколу толькі адной дозы прэпарата.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках