20 красавiка 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнты Нямеччыны і Польшчы абмяркуюць Беларусь, Украіну і «Паўночны струмень - 2»

1
Прэзідэнты Нямеччыны і Польшчы абмяркуюць Беларусь, Украіну і «Паўночны струмень - 2»

Сустрэча пройдзе ў Варшаве.

Прэзідэнты Нямеччыны і Польшчы ў чацвер абмяркуюць будучыню Еўрапейскага Звязу і яго трансатлантычных сувязяў, а таксама сітуацыю ва Украіне і Беларусі на сустрэчы ў сувязі з 30-годдзем падпісання дамовы аб двухбаковых стасунках.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на агенцтва АР.

Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер прыбудзе з кароткім візітам у Варшаву для перамоваў са сваім польскім калегам Анджэем Дудам і сустрэч з польскай і нямецкай моладдзю.

Чакаецца, што Польшча пацвердзіць свае рашучыя пярэчанні супраць трубаправода «Паўночны струмень - 2», які павінен пастаўляць у Нямеччыну расейскі газ у абыход Украіны і Польшчы.

Напярэдадні сустрэчы міністр замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас заявіў у прэсе, што Нямеччына хоча «выкарыстаць гэтую гадавіну, каб разам з Польшчай глядзець наперад», і іх інтарэсы «часта бліжэйшыя, чым мы думаем».

«Мы хочам моцную Еўропу, здольную дзейнічаць і рабіць свой унёсак у трансатлантычным партнёрстве», - напісаў Маас у артыкуле для штодзённай газеты Rheinische Post.

Дамова паміж краінамі была падпісаная ў 1991 годзе тагачасным канцлерам Нямеччыны Гельмутам Колем і прэм'ер-міністрам Польшчы Янам Кшыштафам Білецкім.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках