25 красавiка 2024, Чацвер, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У судзе паводле справы MH17 пацверджаныя факты наўпроставай агнявой падтрымкі тэрарыстаў Расеяй

5
У судзе паводле справы MH17 пацверджаныя факты наўпроставай агнявой падтрымкі тэрарыстаў Расеяй

У якасці доваду прадэманстравалі агульную мапу з усімі выпадкамі абстрэлаў.

У судзе Гаагі прадаўжаецца разгляд справы аб катастрофе рэйса MH17. Пра гэта ў Facebook паведаміў расейскі авіяэкспэрт Вадзім Лукашэвіч, інфармуе Цензор.НЕТ.

Ён нагадаў, што на мінулым тыдні з 7 да 10 чэрвеня суд абвяшчаў пазіцыю абвінавачвання.

«Сёння слова ўзяла пракуратура, дадаючы важныя матэрыялы, якія не агучыў суд. У першай частцы выступу пракуратуры быў дадзены аналіз тактычнай абстаноўкі ў раёне падзення МН17. І сёння ў судзе Гаагі былі пацверджаныя факты наўпроставай агнявой падтрымкі сепаратыстаў Расеяй масавымі абстрэламі расейскімі ўзброенымі сіламі ўкраінскай тэрыторыі праз расейска-ўкраінскую мяжу», - гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў Лукашэвіча, у якасці пацверджання паказанае данясенне СБУ аб падзеях на фронце напярэдадні гібелі МН17 і агульная мапа з усімі выпадкамі абстрэлаў Расеяй Украіны.

Нагадаем, самалёт «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты 17 ліпеня 2014 года ў раёне Тарэза (Данецкая вобласць). У выніку загінулі 298 чалавек.

19 чэрвеня 2019 года Супольная следчая група (Joint Investigation Team, JIT) назвала імёны чатырох падазраваных, якія ўважаюцца датычнымі да транспартавання і баявога выкарыстання ракетнага комплексу «Бук», якім быў збіты самалёт рэйса МН17. Трое з іх - расейцы. Гэта былы афіцэр ФСБ, так званы былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў), генерал, а на час знішчэння самалёта палкоўнік ГРУ ГШ Узброеных сіл РФ, кіраўнік «ГРУ ДНР» Сяргей Дубінскі і падпалкоўнік спецназа ГРУ Алег Пулатаў, у той час - намеснік старшыні «выведвальнай службы ДНР». Чацвёрты - украінец Леанід Харчанка, які ваяваў на баку «ДНР». Усе яны былі абвешчаныя ў міжнародны вышук.

9 сакавіка 2020 года ў Нідэрландах пачаліся пасяджэнні суда паводле справы МН17.

7 чэрвеня 2021 года пачаўся разгляд справы па сутнасці. Баевікі Ігар Гіркін і Леанід Харчанка, а таксама расейскі генерал Сяргей Дубінскі, якія з'яўляюцца падазронымі паводле справы, не з'явіліся на пасяджэнне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках