20 красавiка 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму даляр значна падрос на таргах?

7
Чаму даляр значна падрос на таргах?

Аналітык патлумачыў простымі словамі.

Сёння амерыканская валюта на таргах набрала больш за 2,5 капейкі. Такога імклівага скачка даляра не было ўжо даўно. Чаму даляр так падаражэў і ці будзе ён даражэць найбліжэйшым часам? Разбіраемся з эканамістам, паведамляе onliner.by.

Галоўная навіна ўчорашняга вечара - гэта пасяджэнне Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. Менавіта яна развязвае пытанні аб павышэнні ставак па федэральных крэдытных сродках.

- У ФРС вельмі шмат розных ставак. Шэраг не асноўных яны паднялі на 0,05%, - кажа старэйшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іёсуб. - Але самая ключавая стаўка не змянілася, як была ў дыяпазоне ад 0 да 0,25%, так і засталася. У рэчаіснасці на само паседжанне рынкі адрэагавалі досыць спакойна.

А вось пасля пасяджэння высветлілася, што апублікаваная дыяграма індывідуальных прагнозаў 18 кіраўнікоў. Яны ўсе чакаюць, што стаўка сёлета будзе захаваная. Сямёра з іх мяркуюць, што стаўка, хутчэй за ўсё, будзе павялічаная ў 2022 годзе. Пры гэтым 13 з 18 сказалі, што да канца 2023 года яна будзе павялічаная ўдвая.

То бок цяпер узмацнення жорсткасці не адбылося, але паабяцалі на гарызонце двух гадоў зрабіць значна больш жорсткай манетарную палітыку, чым гэта было на папярэднім пасяджэнні. Магчыма, на гэта паўплываў скачок інфляцыі.

За травень інфляцыя склала 5%. Для ЗША гэта вельмі высокі паказчык. Зноў жа там ёсць такі момант. Яны таргеціруюць інфляцыю. Для іх пажадана, каб яна была блізу 2%. Але гэта сярэднетэрміновая мэта, яны дапускаюць ваганні вакол яе.

Цяпер яны кажуць, што нічога страшнага, гэта часовая з'ява, што далей інфляцыя знізіцца, бо гэта разавы скачок. Так як у свеце сыравіна падаражэла, сельгаспрадукцыя падаражэла таксама і гэтак далей. То бок, гэта не азначае, што інфляцыя ў іх вырасла да 5%, потым будзе 10%, а затым і вышэйшай. Усё ж гэта выкід інфляцыі.

Аднак гэты выкід прымусіў казаць больш жорстка аб планах павелічэння іх ключавой стаўкі. Вось гэта і прывяло да значнага скоку даляра. З учорашняга вечара даляр вырас да ўсіх валют без выключэння: і да еўра, і да фунта, і да швайцарскага франка, ены, канадскага, аўстралійскага, новазеландскага даляраў. Да расейскага рубля на сённяшніх таргах ён таксама вырас.

На гэтым фоне моцны рост даляра да беларускага рубля на сённяшніх таргах - цалкам натуральная з'ява.

Што будзе з далярам у свеце далей? Хутчэй за ўсё, гэта будзе нейкі працяг тэндэнцый умацавання даляра ў свеце. Прынамсі, цягам некалькіх дзён - тыдня, пакуль увесь свет канчаткова ўсведамляе апошнюю заяву ФРС з нагоды будучай траекторыі стаўкі.

Што да беларускага рубля, трэба адзначыць, што даляр у нас падаражэў не толькі таму, што ён вырас у свеце. У нас сёння на таргах яшчэ павялічыўся кошт валютнага кошыка. Гэта значыць, акрамя росту самога даляра, яшчэ зніжаецца і беларускі рубель. Прычым ён зніжаецца з пачатку тыдня. Інтэнсіўнае ўмацаванне рубля, якое было на мінулым тыдні, як мы з вамі гаварылі, здарылася праз часовыя фактары: хтосьці вялікі прадаваў шмат валюты на біржы. Дык вось гэтыя часовыя фактары, відавочна, скончыліся.

Цяпер беларускі рубель адыгрывае назад сваё моцнае ўмацаванне мінулага тыдня. Пры гэтым, фактычна, прыняты чацвёрты пакет санкцый, проста яшчэ не апублікаваны, таму незразумела, супраць каго. І ўжо адназначна Еўропа кажа, што наступны пакет санкцый будзе сектаральным. Зноў жа, мы пакуль не ведаем, супраць якіх сектараў.

Але сам факт, што гэта будуць сектаральныя санкцыі, гуляе супраць беларускага рубля.

Гэта значыць, можна чакаць траекторыю яго паслаблення. А наколькі яно будзе інтэнсіўным, будзе зразумела, калі даведаемся канкрэтыку што да санкцый. Далей усё будзе залежаць ад таго, супраць якіх сектараў прымуць санкцыі.

Вадзім Іёсуб - старэйшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія». Спецыяліст у метадах аналізу на фінансавых рынках і даверчаму кіраванню інвестыцыйнымі партфелямі на фондавым рынку. З 1998 года працуе на рынку Forex, з 2005 года - на расейскім фондавым рынку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках