28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падолела Паўночную Македонію на Еўра-2020

10
Украіна падолела Паўночную Македонію на Еўра-2020

Украінцы перамаглі з лікам 2:1.

Зборная Украіны ў футболе з лікам 2:1 нанесла паразу камандзе Паўночнай Македоніі ў матчы другога тура групавога этапу чэмпіянату Еўропы-2020.

На 29-й хвіліне сустрэчы, якая прайшла ў Бухарэсце, Украіна выйшла наперад дзякуючы голу Андрэя Ярмоленкі, на 34-ай лік падвоіў Раман Ярамчук.

На 57-й хвіліне македонец Эгзіян Аліёскі біў пенальці, але яго ўдар адбіў брамнік зборнай Украіны Георгій Бушчан. Зрэшты, той жа Аліёскі адразу ж патрапіў у браму, ударыўшы па мячы, што адскочыў да яго.

На 84-й хвіліне права на пенальці атрымала ўжо зборная Украіны: гэтым разам Руслан Маліноўскі не змог падолець македонскага галкіпера Столе Дзімітрыеўскі.

Зборная Украіны набрала 3 балы, столькі ж балаў маюць і іншыя ўдзельнікі групы С - Нідэрланды і Аўстрыя. Гэтыя каманды згуляюць адзін з адным у чацвер пазней (пачатак - 22:00 паводле Менску). Паўночная Македонія балаў пакуль не набрала.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках