25 красавiка 2024, Чацвер, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды ляцяць беларусы пасля скасавання авіярэйсаў у Еўропу

8
Куды ляцяць беларусы пасля скасавання авіярэйсаў у Еўропу

І што адбываецца ў турызме.

Спецыяліст кампаніі «АэраБелСэрвіс», якая кансалідуе вылеты ў Турцыю з Менска і рэгіянальных аэрапортаў, распавяла пра тое, што зараз адбываецца з турамі. З прыпыненых напрамкаў (нагадаем, гэта Албанія, Чарнагорыя і іншыя) беларускіх адпачывальнікаў ужо перабраніраваныя, і зараз ідуць новыя браніроўкі на Турцыю і Егіпет.

- Да тэстаў і прышчэпак усе прывыклі, для адпачынку адкрыта зусім мала напрамкаў, а ў адпачынак хочацца. Таму запатрабаванасць тураў мы адчуваем, хаця вялікай колькасці продажаў няма, - цытуе toursoyuz.by Ірына Крайнева.

З яе слоў, усе туры на чэрвень ужо прададзеныя, брануюцца паездкі ў ліпені, а на доўгую перспектыву заказаў пакуль зусім мала. Пры гэтым, апроч беларусаў, на «турэцкіх» чартарах «Белавія» ёсць і расейскія турысты, якіх у гэтым сезоне стала больш, адзначаецца ў інфармацыі.

Спецыялісты дадалі, што цяпер ёсць прывабныя прапановы на адпачынак у Турцыі: 9 начэй у 5-зоркавым гатэлі ў Сідэ ў пачатку ліпеня каштуюць 1250 еўраў на дваіх.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках