19 красавiка 2024, Пятніца, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідыятызм лукашызму: У Менску затрымалі гледачоў на праглядзе спектакля

23
Ідыятызм лукашызму: У Менску затрымалі гледачоў на праглядзе спектакля

Судзяць гледачоў суддзі Аляксандр Петраш і Дзмітрый Карсюк.

Затрыманых у Менску на праглядзе спектакля «Белы Трус, Чырвоны трусік» гледачоў караюць адміністрацыйным арыштам. Іх справы разглядаюцца ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы, паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae.

Прагляд толькі пачаўся 16 чэрвеня ў Чырвоным дворыку на Рэвалюцыйнай вуліцы, як з'явілася міліцыя. Усяго затрымалі амаль дзясятак чалавек. Чатырох маці непаўналетніх дзяцей уначы адпусцілі, а астатніх затрымалі да суду і змясцілі на Акрэсціна. На ўсіх склалі пратаколы за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Суддзя Аляксандр Петраш арыштаваў на 15 сутак 34-гадовага Мікіту Раманкіна і 25-гадовую Алію Саед. Суддзя Дзмітрый Карсюк на 15 дзён адправіў за краты 48-гадовую Святлану Мешчанінаву. Яна сваёй віны не прызнала, распавяла, як было напраўду, і прапанавала прагледзець відэа, якое здымалі сілавікі.

Сведка-міліцыянт на судзе заявіў, што «ім паступіла інфармацыя аб магчымым несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на вуліцы Рэвалюцыйная 7а», таму прысутных затрымалі для «высвятлення асобы». А на тэрыторыі РУУС жанчына нібыта «адмовілася прайсці, упіралася і чаплялася за яго руку». Са слоў міліцыянта, відэакамер у іх не было.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках