24 красавiка 2024, Серада, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краўчук назваў умовы вяртання ўкраінскай дэлегацыі ТКГ у Менск

6
Краўчук назваў умовы вяртання ўкраінскай дэлегацыі ТКГ у Менск
ЛЕАНІД КРАЎЧУК
ФОТА: TUT.BY

Перамовы ў беларускай сталіцы не могуць працягвацца, пакуль там кіруе непрызнаны прэзідэнт.

Першы прэзідэнт Украіны і кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасу Леанід Краўчук назваў ключавыя ўмовы працягу перамоў у Менску. Ён уважае, што перамовы ў беларускай сталіцы не могуць працягвацца, пакуль там кіруе непрызнаны прэзідэнт.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю YouTube-канала «Ходят слухи», паведамляе РБК.

Ён падкрэсліў, што для захавання Менска як пляцоўкі для перамоў у Беларусі павінны прайсці новыя выбары прэзідэнта.

«Калі пройдуць дадатковыя выбары, абяруць новага прэзідэнта, тады калі ласка», - сказаў Краўчук, каментуючы магчымасць вяртання да перамоў у Менску.

Ён падкрэсліў, што не могуць быць перамовы ў краіне, дзе кіруе непрызнаны прэзідэнт.

«Украінская дэлегацыя ў Менск не паедзе. Пры любых абставінах. Ну нельга, каб краіна, дзе самаабвешчаны прэзідэнт прымяняе рэпрэсіўныя дыктатарскія метады кіравання... краіна не можа ў гэтай сітуацыі быць пляцоўкай», - растлумачыў сваю пазіцыю Краўчук.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках