24 красавiка 2024, Серада, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Wargaming выкупіла 76 кватэр у Вільні

19
Wargaming выкупіла 76 кватэр у Вільні

Сума ўгоды можа дасягаць 20 млн еўраў.

Кампанія Wargaming выкупіла 76 кватэр у жылым комплексе Tower на праспекце Канстытуцыі ў Вільні. Сума ўгоды можа дасягаць 20 млн еўраў, піша Irytas.lt і адзначае, што гэта беспрэцэдэнтны выпадак для Літвы.

29-павярховы комплекс Tower на 180 кватэр - даўгабуд, будаўніцтва завяршылі толькі два гады таму.

Як піша літоўскае выданне, кватэры прызначаюцца для беларускіх айцішнікаў. Адсюль супрацоўнікам Wargaming будзе зручна дабірацца да офіса кампаніі ў бізнэс-цэнтры Quadrum, які знаходзіцца на той жа вуліцы. Wargaming займае ў бізнэс-цэнтры пяць паверхаў. Віленскі офіс кампаніі плануе стварыць да 400 працоўных месцаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках