24 красавiка 2024, Серада, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з найбагацейшых людзей свету страціў мільярды даляраў за тры дні

9
Адзін з найбагацейшых людзей свету страціў мільярды даляраў за тры дні

Асабісты капітал бізнэсоўца за тры дні скараціўся прыкладна на дзевяць млрд.

Індыйскі мільярдэр і прадпрымальнік Гаўтам Адані, які ўваходзіць у лік самых багатых людзей свету, з пачатку тыдня страціў больш грошай, чым любы іншы чалавек на планеце, піша Bloomberg.

Асабісты капітал бізнэсоўца за тры дні скараціўся прыкладна на дзевяць мільярдаў даляраў праз падзенне цаны акцый яго кампаніі Adani Group. Да закрыцця біржавых таргоў 16 чэрвеня ён складаў 67,6 мільярда даляраў, пры гэтым 17 чэрвеня паперы групы працягвалі таннець.

Рэзкае падзенне пачалося 14 чэрвеня. Мясцовае выданне The Economic Times паведаміла, што нацыянальны дэпазітарый акцый Індыі замарозіў рахункі трох зарэгістраваных на Маўрыкіі фондаў праз недахоп інфармацыі аб іх уладальніках. Асноўнай часткай актываў гэтых фондаў з'яўляюцца акцыі кампаній Адані.

Сама Adani Group назвала гэтую інфармацыю «абуральна няслушнай» і заявіла, што яна была закліканая «наўмысна ўвесці ў зман інвестыцыйную супольнасць». У двух з трох фондаў, Albula і APMS 17 чэрвеня заявілі, што працуюць у звычайным рэжыме, але пры гэтым не адказалі на пытанні аб тым, чаму ім належыць столькі акцый кампаній Адані, і адмовіліся раскрыць імёны сваіх інвестараў.

У апошнія гады Адані, чые прадпрыемствы працуюць у сферы здабычы карысных выкапняў і энергетыкі, вырашыў таксама ўкласціся ў аэрапорты, дата-цэнтры, аднаўляльныя крыніцы энэргіі і абаронную прамысловасць. Гэта падтрымалі інвестары, і акцыі некаторых кампаній групы з пачатку 2020 года раслі ў кошце больш чым на 500 адсоткаў.

Яшчэ ў гэтым месяцы стан Адані дасягаў 80 мільярдаў. Паводле звестак Bloomberg, пасля падзення кошту акцый на гэтым тыдні індыйскі прадпрымальнік застаецца 15-м у спісе найбагацейшых людзей планеты.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках