19 красавiка 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі небывалы дэфіцыт медыкаў

27
У Беларусі небывалы дэфіцыт медыкаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У рэгіёнах зусім не засталося вузкіх спецыялістаў.

Чытач тэлеграм-канала беларускіх медыкаў «Белыя халаты» піша:

«Працую не першы год у адным з платных цэнтраў Менска, вузкім спецыялістам. Такога наплыву пацыентаў з рэгіёнаў Беларусі, як цяпер, за ўвесь час не ўзгадаю. Едуць на абследаванне ў Менск з Пінска, Салігорска, Полацка і іншых гарадоў. Кажуць пра тое, што на раёнах не засталося вузкіх спецыялістаў зусім. Працуюць фельчараы і/або ЛАПы. У абласныя цэнтры на кансультацыю не прабіцца. І пытанне ніякім чынам не вырашаецца».

Нагадаем, у Рэспубліканскім банку вакансій прапануюць працу больш чым тром тысячам лекараў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках