25 красавiка 2024, Чацвер, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя і пачатак тыдня

З'явіўся прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя і пачатак тыдня

Чакаецца да плюс 34 градусаў.

Анамальная для чэрвеня гарачыня насоўваецца на Беларусь. Віной таму антыцыклон, які цяпер перамяшчаецца на цэнтральныя раёны еўрапейскай часткі Расеі. Ён фармуе гарачае і сухое надвор'е з мінімальнай воблачнасцю.

У пятніцу, 18 чэрвеня будзе яшчэ цярпіма - ночы будуць халаднаватымі, з тэмпературай паветра 10-16 градусаў. А днём - да плюс 25-30 градусаў.

З суботы, 19 чэрвеня, спякота ўзмацніцца. Дзённая тэмпература ў выхадныя будзе дасягаць 30-33 градусаў, таму сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет.

Згодна з папярэднім прагнозам, такая ж гарачыня працягнецца ў пачатку наступнага тыдня. Аж да аўторка, 22 чэрвеня, удзень абяцаюць да 34 градусаў спякоты, а ўначы тэмпература паветра прагрэецца да 22 градусаў.

Гарачэй за ўсё будзе ва ўсходняй частцы Беларусі - у Магілёўскай і Гомельскай абласцях, крыху пазней спякота прыйдзе на Віцебшчыну. У Менску чакаецца максімум да плюс 30 градусаў.

Такія звесткі мы знайшлі ў прагнозе паводле лікавай мадэлі UKMET на 6 дзён. Нагадаем, гэты прагноз надвор'я разлічаны аўтаматычна, без кантролю і карэктыроўкі сіноптыка, і можа змяняцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках