19 красавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Ярмоленка: Я пастаўлю Coca Cola, пастаўлю Heineken

3
Андрэй Ярмоленка: Я пастаўлю Coca Cola, пастаўлю Heineken
АНДРЭЙ ЯРМОЛЕНКА
ФОТА: GETTY IMAGES

Вясёлая заява ўкраінскага нападніка пасля пераможнага матчу.

Найлепшы гулец матчу супраць Паўночнай Македоніі, капітан каманды Украіны Андрэй Ярмоленка высмеяў просьбу Звязу еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) не чапаць напоі ад спонсараў Еўра 2020. Відэа з пасляматчавай прэс-канферэнцыі Ярмоленка апублікаваў 17 чэрвеня ў Twitter тэлеканала Eurosport.

Ярмоленка прыйшоў на імпрэзу ў выдатным настроі, ён стаў галоўнай зоркай другога паядынку каманды Украіны на турніры. Пад канец прэс-канферэнцыі футбаліст надумаў пажартаваць.

"А можна, я сёе-тое зраблю? Я бачыў, Роналду прыбраў бутэлькі Coca Cola - я пастаўлю Coca Cola, пастаўлю Heineken. Звяжыцеся са мной", - сказаў Ярмоленка і засмяяўся.

Пасля гэтага капітан каманды Украіны паставіў бутэлькі назад на месца.

14 чэрвеня капітан каманды Партугаліі Крышціяну Раналду, прыйшоўшы на прэс-канферэнцыю напярэдадні пераможнага для яго каманды матчу супраць Вугоршчыны (3:0), адсунуў бутэлькі з Coca Cola ў бок, а затым падняў бутэльку з вадой, намякнуўшы такім чынам, што трэба піць.

На наступны дзень французскі паўабаронца Поль Погба, мусульманін, на сустрэчы з журналістамі прыбраў бутэльку піва Heineken пасля перамогі Францыі над Нямеччынай (1:0).

16 чэрвеня найлепшы гулец матчу каманды Італіі супраць Швайцарыі (3:0) Мануэль Лакатэлі таксама адсунуў бутэлькі з Coca Cola і паставіў замест іх бутэльку з вадой.

Інцыдэнты ўжо паспелі ахрысціць bottlegate ("бутылкагейт").

Каментуючы тое, што адбылося, у УЕФА запатрабавалі ад удзельнікаў Еўра 2020 не чапаць спонсарскія напоі, адзначыўшы, што дамоўныя абавязкі ў дачыненні да спонсараў з'яўляюцца часткай рэгламенту турніру. У футбольным звязе не выключылі штрафаў, калі выпадкі паўторацца, піша Reuters.

Кантэкст:

СМІ пісалі, што праз жэст Роналду акцыі Coca-Cola ўпалі на $4 млрд. Са слоў экспэртаў, падзенне кошту акцый кампаніі на 1,6% было звязана з выплатай дывідэндаў.

Падолеўшы каманду Паўночнай Македоніі, каманда Украіны перапыніла серыю з шасці параз запар у фінальных частках чэмпіянатаў Еўропы ў футболе. Апошні раз нацыянальная каманда перамагала каманду Швэцыі на хатнім Еўра 2012 з лікам 2:1.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках