25 лiпеня 2021, Нядзеля, 10:13
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Ад каранавіруса ў свеце памерла чатыры мільёны чалавек

Reuters: Ад каранавіруса ў свеце памерла чатыры мільёны чалавек

Палова ўсіх выпадкаў прыпала на пяць краін.

Са звестак агенцтва Reuters, ад наступстваў заражэнняў каранавірусам у свеце памерла больш за 4 млн чалавек, паведамляе dw.com.

Пяць краін з найбольшай колькасцю ахвяр пандэміі - гэта ЗША, Бразілія, Індыя, Расея і Мексіка. На іх прыпадае блізу 50 адсоткаў усіх выпадкаў смерці ад COVID-19 у свеце. Між тым самы высокі ўзровень смяротнасці з улікам колькасці насельніцтва зафіксаваны ў Перу, Вугоршчыне, Босніі і Герцагавіне, Чэхіі і Гібралтары.

Паводле звестак партала Worldometer, на раніцу 18 чэрвеня колькасць памерлых ад наступстваў COVID-19 склала больш як 3,85 мільёнаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».