28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскай экспартнай нафты Urals з'явіўся сур'ёзны канкурэнт

У расейскай экспартнай нафты Urals з'явіўся сур'ёзны канкурэнт

Цяпер еўрапейскія краіны і так не вельмі актыўна купляюць Urals.

Канкурэнцыю расейскай нафце Urals можа скласці нарвэжскі гатунак Johan Sverdrup, які здабываецца на аднайменным радовішчы ў Паўночным моры. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт агенцтва Argus Джэймс Гудэр, піша тэлеграм-канал «Газ-Бацюшка».

«Паўтара года эксплуатуецца, але гэта самы буйны струмень нафты - больш, чым Brent, больш, чым Forties. І, калі мы дадамо яго ў кошык датаванага Brent, гэта будзе азначаць сур'ёзнае падвышэнне аб'ёмаў» - заявіў Гудэр.

Экспэрт падкрэсліў, што цяпер еўрапейскія краіны і так не вельмі актыўна купляюць Urals.

Таксама ён адзначыў, што калі Johan Sverdrup, здабыча якой пакуль складае блізу 500 тысяч бар/дз, будзе ўключаная ў склад кошыка Brent, кошт кантрактаў на яго будзе вышэйшы, чым на расейскі гатунак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках