29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачалі судзіць жанчыну, якая адмовілася здаваць у арэнду кватэру памагатай пракурора

34
У Менску пачалі судзіць жанчыну, якая адмовілася здаваць у арэнду кватэру памагатай пракурора
Аліна Касьянчык

Працэс зрабілі закрытым.

У Заводскім судзе Менску пачаўся працэс над Вольгай Сінялёвай, якая адмовілася выпускаць у арэнду кватэру памагатай пракурора Аліне Касьянчык. Працэс зрабілі закрытым «для бяспекі пацярпелай і з мэтай невыдавання звестак пра яе асобу», паведамляе «Радыё Свабода».

Супраць 33-гадовай Вольгі Сінялёвай распачатая крымінальная справа за парушэнне раўнапраўя грамадзян (ар. 190 КК). Яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

ВОЛЬГА СІНЯЛЁВА

Абвінавачванай, якая мае дваіх дзетак, адное з іх немаўля, пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі. Як раней паведаміла Генпракуратура, дамова найму жылога памяшкання была падпісаная летась 21 ліпеня на 2 гады. Пацярпелая памочніца пракурора «выконвала своечасова і ў поўным аб'ёме» свае абавязанні паводле дамовы. Але арэндадаўца, згодна з пракуратурай «паддалася інфармацыйнаму ўздзеянню Telegram-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў» і запатрабавала ад Аліны Касьянчык вызваліць жылое памяшканне.

Аліна Касьянчык удзельнічала ў працэсах у крымінальных справах супраць пратэстоўцаў. Яна была дзяржаўнай абвінаваўцай у справе журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, якіх за стрым з «Плошчы Перамен» асудзілі на два гады калоніі. Таксама Касьянчык прадстаўляла абвінавачванне паводле справы аб надпісах «Не забудзем» каля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Пацярпелая Аліна Касьянчык з’явілася ў суд.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках