5 жнiўня 2021, Чацвер, 15:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына адкрывае межы для цалкам прышчэпленых ад COVID-19 замежнікаў

2
Нямеччына адкрывае межы для цалкам прышчэпленых ад COVID-19 замежнікаў

Правілы будуць распаўсюджвацца на ўсіх падарожнікаў, незалежна ад мэтаў паездкі.

З 25 чэрвеня ў Нямеччыну змогуць свабодна ўязджаць цалкам прышчэпленыя ад каранавіруса замежныя грамадзяне краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ.

Гэтае правіла будзе распаўсюджвацца на ўсіх падарожнікаў, незалежна ад мэтаў паездкі, паведамляе dw.com.

Цяпер прыязджаць у Нямеччыну грамадзянам трэціх краінаў можна толькі з пэўных, экстраных прычын.

Пасведчанне аб прышчэпцы будуць правяраць не толькі паліцыя, але і авіякампаніі.

Пры гэтым наяўнасць імунітэту, з пункту гледжання еямецкіх уладаў, пацвярджаюць толькі прышчэпкі прызнаныя ў ЕЗ вакцынамі: BioNTech/Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Johnson&Johnson.

З 1 ліпеня Нямечччына значна аслабляе крытэрыі, паводле якіх устанаўліваюцца засцярогі што да турыстычных паездак за мяжу. Украіна з 13 чэрвеня больш не ўваходзіць у Нямеччыне ў спіс краін рызыкі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».