25 красавiка 2024, Чацвер, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх аптэках знік шэраг імпартных лекаў

15
У беларускіх аптэках знік шэраг імпартных лекаў

У «Белфармацыі» агучылі сваю версію, чаму гэта адбылося.

Адсутнасць у аптэках краіны шэрагу лекавых сродкаў імпартнай вытворчасці звязаная ў першую чаргу са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Праз гэта была спыненая праца некаторых замежных фармацэўтычных вытворчасцей, растлумачыў Сяргей Літаш, які сёння ўзгоднены на пасаду гендырэктара «Белфармацыі» - найбуйнейшай аптэчнай сеткі краіны.

«Ад эфектыўнага забеспячэння лекавымі сродкамі залежыць якасць надання медыцынскай дапамогі. Таму так важная задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, у бесперабойным лекавым забеспячэнні арганізацый аховы здароўя даступнымі коштамі, а таксама кантроль за цэнамі лекавых сродкаў», - сказаў Сяргей Літаш. Яго цытуе БелТА.

Ён таксама згадаў пра змены ў дзяржрэгістрацыі лекаў у ЕАЭС. На ягоную думку, гэта таксама дапаможа вярнуць у аптэкі лекі, якія сышлі з рынку Беларусі.

«Цяпер адбываюцца змены ў парадку дзяржрэгістрацыі ў рамках ЕАЭС, - растлумачыў Літаш. - Большасць прадпрыемстваў цяпер перарэгіструюць свае прэпараты ўжо паводле новай працэдуры, не паводле нацыянальнай беларускай працэдуры рэгістрацыі, а паводле працэдуры ў рамках ЕАЭС. Пасля яе заканчэння лекавы склад будзе папаўняцца. На жаль, працэс гэты вельмі складаны. Вось такая аб'ектыўная прычына адсутнасці некаторых прэпаратаў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках