24 красавiка 2024, Серада, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэнаўскія тэсты для Пуціна

8
Байдэнаўскія тэсты для Пуціна

Цвёрдасць прэзідэнта ЗША ў Жэневе павінна даць свой плён.

«Тэстам кожнага саміту паміж прэзідэнтам ЗША і кіраўніком дзяржавы-спаборніцы з'яўляецца тое, да якіх высноваў прыходзіць праціўнік аб амерыканскім лідары (...)», - піша ў рэдакцыйным артыкуле газета The Wall Street Journal. - Абодва лідары агучылі пазітыўныя каментары на прэс-канферэнцыях пасля сустрэчы, хоць прэзідэнт Байдэн, магчыма, быў больш аптымістычны ў дачыненні да траекторыі амерыкана-расейскіх сувязей. Ён сказаў, што бачыць «рэальную перспектыву значнага паляпшэння стасункаў паміж нашымі дзвюма краінамі» без прынясення ў ахвяру амерыканскіх каштоўнасцяў. На гэта спадзяваліся тры прэзідэнты пасля заканчэння халоднай вайны, пачынаючы з Джорджа Буша, - заўважае газета. - Гэта так і не матэрыялізавалася, бо Расея ўварвалася ў Грузію ў 2008 годзе, ва Украіну ў 2014 годзе, а таксама дэстабілізавала Сірыю і ўзмацніла кіберумяшанне ў заходніх краінах. Байдэн падтакваў прэзідэнту Трампу, калі сказаў у нейкі момант, што «ўся замежная палітыка з'яўляецца лагічным прадаўжэннем асабістых стасункаў».

«Але Пуцін дзейнічае не праз асабістыя сімпатыі ці антыпатыі да амерыканскіх лідараў. Ён дзейнічае, зыходзячы з рацыянальнага разліку аб тым, што яму сыдзе з рук, каб застацца ва ўладзе, умацаваць стратэгічную пазіцыю Расеі і аслабіць заходнія дэмакратыі», - мяркуе рэдакцыя газеты.

«Што тычыцца кібербяспекі, прэзідэнт сказаў, што прадставіў расейцу спіс з 16 сектараў «крытычна важнай інфраструктуры», «якія не павінны зазнаваць напады, і кропка». З ягоных слоў, Пуцін ведае, што ЗША валодаюць «значнымі кібермагчымасцямі», якія могуць быць выкарыстаныя для адказу на ўдар. Цяпер прэзідэнт павінен быць гатовы да захавання гэтай чырвонай лініі, нават калі Расея паспрабуе выкарыстаць нявызначанасць і будзе адмаўляць адказнасць», - гаворыцца ў артыкуле.

«ЗША таксама неабходна асцярожна падыходзіць да кантролю над кінетычнай зброяй. (...) Расея - гэта краіна, якая неаднаразова парушала папярэднія пагадненні аб кантролі над узбраеннямі (...). Пуцін быў бы шчаслівы падпісаць пагадненне, якое абмяжоўвае магчымасці ЗША, без намеру яго выконваць», - мяркуе выданне.

На думку WSJ, Байдэн «прыкметна і доўгачакана кантраставаў з Дональдам Трампам у пытаннях правоў чалавека, (...) асудзіўшы турэмнае зняволенне дысідэнта Аляксея Навальнага», (...) але пры гэтым ён «(...) сказаў Пуціну, што новая халодная вайна з Расеяй «непатрэбная ні Расеі, ні ЗША».

«Расея - не той экзістэнцыяльны спаборнік, якім быў Савецкі Саюз быў у перыяд халоднай вайны. Але яе амбіцыі ва Усходняй Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў кіберпрасторы прадаўжаюць сутыкацца з ЗША. На гэтыя пагрозы неабходна даць цвёрды адказ. Плёнам саміту стане тое, наколькі паспяхова Байдэн данёс гэты мэсэдж да чалавека, які сядзіць за сталом насупраць яго», - рэзюмуе рэдакцыя WSJ..

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках