17 красавiка 2024, Серада, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі высветлілі карысныя ўласцівасці кавуна

Медыкі высветлілі карысныя ўласцівасці кавуна

Напрыклад, кавун спрыяе хуткаму аднаўленню пасля фізічных нагрузак.

Кавун змяшчае рэчывы, якія ўздзейнічаюць на крывяносныя сасуды. Спецыялісты правялі даследаванне, падчас якога высветлілі, што кавуны змяшчаюць лікапін, бэта-карацін і цытрулін. Сярод карысных уласцівасцяў апошняга заўважаная здольнасць да расслаблення крывяносных сасудаў, піша сайт medicina.ua.

Даследнікі растлумачылі, што пасля ўжывання кавуна цытрулін праз пэўныя ферменты пераўтворыцца ў аргінін - амінакіслату, якая мае цудоўнае ўздзеянне на сэрца і ўсю сістэму кровазвароту, падтрымлівае ў добрым стане імунную сістэму і з'яўляецца вельмі карыснай для людзей, якія пакутуюць на атлусценне і дыябет другога тыпу. Акрамя таго, аргінін спрыяе выдаленню з арганізма аміяку і іншых атрутных рэчываў.

Бхайму Паціл, дырэктар Тэхаскага даследчага цэнтра садавіны і агародніны, адзначыў, што кавуны - гэта добры спосаб расслабіць крывяносныя сасуды без якіх-небудзь пабочных эфектаў.

У спякоту плод дапаможа пазбегнуць абязводжвання, бо на 90% складаецца з салодкай вадкасці. Кавун спрыяе хуткаму аднаўленню пасля фізічных нагрузак. Таму яго рэкамендуецца ўжываць атлетам. Атрымліваецца, што кавун - гэта не толькі лекі, але і прыродная біялагічная дабаўка, якая ўмацоўвае здароўе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках