19 красавiка 2024, Пятніца, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народ ужо не спыніцца

1
Народ ужо не спыніцца

У беларусаў ёсць адметная прымаўка: паклаўшы рукі на плуг — не аглядаюцца.

Гэта сутнасць нашай ментальнасці. Народ можа не спяшацца запрэгчы каня, але калі зрабіў гэта, то ўпартасці, працавітасці зацятасці хопіць, піша тэлеграм-каналу «Баста!» чытач.

Мы ўзяліся ўзараць спляжанае поле беларускага этнасу, з занядбанай гісторыяй, культурай, мараллю. Поле беларускай супольнасці народа, пазбаўленага творчай і камерцыйнай ініцыятывы і грамадзянскіх свабод.

Наша зямля і нашы каштоўнасці затаптаныя ботамі карнікаў — прышлых і сваіх янычараў. Цяжка. Але народ ужо паклаў рукі на плуг і не спыніцца. І не аглянецца, пакуль наша зямля не будзе падрыхтавана да ўраджаю, пра які мы ўсе дбаем для сябе, сваіх дзяцей, унукаў і ўнукаў нашых унукаў.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках