24 красавiка 2024, Серада, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У суботу будзе да +32°С: карысныя рэкамендацыі для беларусаў

У суботу будзе да +32°С: карысныя рэкамендацыі для беларусаў

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на суботу праз спёку.

«У дзённы час 19 чэрвеня (субота) максімальная тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі Беларусі дасягне +30…+32°С. У г. Менску максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С», паведамляе «Інтэрфакс».

«У дзённы час 20-21 чэрвеня (нядзеля-панядзелак) максімальная тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі краіны дасягне +30..+33°С. У г. Менску максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+32°С», - дадалі ў арганізацыі.

Гарачае надвор'е небяспечнае для чалавека цеплавым пераграваннем і можа прывесці да абязводжвання арганізма, развіцця сонечнага і цеплавога ўдару, абвастрэння сэрцава-судзiнных захворванняў.

Старайцеся як мага менш знаходзіцца пад наўпроставымі сонечнымі промнямі. Калі гэта непазбежна, то засцерагайце галаву капелюшамі і парасонамі.

Памятаеце, што з 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўнае. У гэты час пажадана засцерагаць усе ўчасткі цела ад трапляння сонечных прамянёў - выкарыстоўвайце закрытае адзенне і сонцаахоўныя крэмы.

Не ўжывайце алкаголь - у спёку яго дзеянне на арганізм шматкроць узмацняецца, плюс арганізм становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы.

Старайцеся ўжываць як мага больш вадкасці.

Не набывайце прадукты з рук - пры высокай тэмпературы бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што можа прывесці да цяжкіх атручванняў пры няправільным захоўванні прадуктаў.

Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку наогул ці звядзіце яе выкарыстанне да мінімуму: наша скура ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, тым самым зніжаючы тэмпературу нашага цела. Закаркаванне пораў можа прывесці да перагрэву.

Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы, вышэйшай за +25°С.

Памятаеце, што асаблівую рызыку ў гарачае надвор'е зазнаюць дзеці і людзі сталага веку.

Старайцеся захоўваць эмацыянальны спакой, бо ўсякае пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога або сонечнага ўдару.

Варта па магчымасці абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі, калі такой магчымасці няма, будзьце максімальна ўважлівымі на дарозе, бо падчас спякоты можа пагоршыцца самаадчуванне, адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі.

Адпачываючы ў гарачыя дні ля вадаёма таксама выконвайце правілы бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках