29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як каранавірус і закрытыя межы руйнуюць планы беларусаў

2
Як каранавірус і закрытыя межы руйнуюць планы беларусаў
ФОТА: АСАБІСТЫЯ АРХІВА ВІКТОРЫІ БУРЧЫЦ

Выехаць або вылецець за мяжу цяпер вельмі праблематычна.

Вікторыя Бурчыц больш за год не можа наведаць сваю маму, якая жыве ў Грэцыі. Спачатку гэтаму перашкаджаў каранавірус, а цяпер паездку давялося скасаваць праз раптоўнае спыненне авіязлучэнняў. Пра тое, як COVID-19 і закрытыя межы руйнуюць планы беларусаў, Вікторыя распавяла Intex-press.

Паездка ў Грэцыю, дзе жыве маці Вікторыі Бурчыц, была запланаваная на канец чэрвеня. Жыхарка Баранавічаў збіралася ляцець разам з мужам праз Варшаву, бо наўпроставага рэйса з Менска няма.

- Маці жыве ў Афінах. Праз пандэмію і закрытыя межы мы не можам убачыцца ўжо больш за год, - распавядае Вікторыя. - Летась мы былі ў Грэцыі ў пачатку сакавіка. На наступны дзень пасля таго, як мы вярнуліся дадому, Польшча абвясціла аб закрыцці мяжы. Нам у нейкім сэнсе пашанцавала.

ФОТА: АСАБІСТЫЯ АРХІВА ВІКТОРЫІ БУРЧЫЦ

Калі ў траўні гэтага года Грэцыя абвясціла пра адкрыццё межаў, дзяўчына ўзрадавалася і пачала планаваць паездку да мамы. Падала дакументы на польскую візу.

- Пакуль чакала адказ ад консульства, прыглядалася да коштаў квіткоў і жылля. Нішто не прадказвала бяды. Але тут адбылася ўся гэтыя гісторыя з самалётам Ryanair і ўсе нашы планы пайшлі кату пад хвост, - распавядае гараджанка. - Мы зразумелі, што ніякага легальнага спосабу патрапіць у Польшчу, а значыць, і ў Афіны, няма. І, вядома, вельмі знерваваліся.

ФОТА: АСАБІСТЫЯ АРХІВА ВІКТОРЫІ БУРЧЫЦ

Вікторыя кажа, што можна было б паляцець у Грэцыю абходнымі шляхамі: з Менска ў Калінінград, адтуль у Варшаву, а потым у Афіны. Але, па-першае, гэта вельмі доўга і нязручна, па-другое - дорага.

І так як муж і жонка свой візіт да мамы Вікторыі хацелі сумясціць з летнім адпачынкам ля мора, ім давялося тэрмінова шукаць варыянты, дзе правесці адпачынак. У канцы чэрвеня яны збіраюцца ляцець у Турцыю. І Вікторыя спадзяецца, што гэтым разам паездка не сарвецца.

- Мы спадзяемся, што ў найбліжэйшай будучыні сітуацыя з межамі развяжацца і мы, нарэшце, убачымся з мамай, - кажа яна. - Гэты інцыдэнт парушыў абсалютна ўсе нашы планы і злёгку выбіў з каляіны.

ФОТА: АСАБІСТЫЯ АРХІВА ВІКТОРЫІ БУРЧЫЦ
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках