19 красавiка 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ выйдзе з дамовы аб адкрытым небе ў канцы года

3
РФ выйдзе з дамовы аб адкрытым небе ў канцы года

У ЗША заявілі, што расейцы не выконвалі свае абавязацельствы.

Расея выйдзе з Дамовы аб адкрытым небе 18 снежня, гаворыцца ў заяве МЗС РФ у пятніцу, 18 чэрвеня.

«Расея апавясціла ўсе дзяржавы-ўдзельніцы пра сваю пастанову выйсці з ДАН праз шэсць месяцаў пасля накіравання паведамлення. Такім чынам, гэта адбудзецца 18 снежня 2021 года», - сказана ў паведамленні.

«Гэты крок мае на ўвазе адначасовы выхад і з сфармаванай у рамках Дамовы групы дзяржаў-удзельніц, у якую ўваходзяць наша краіна і Беларусь. Аб выхадзе з гэтай групы таксама праінфармаваныя ўсе дзяржавы-ўдзельніцы і асобна - беларускія партнёры», - дадалі ў МЗС РФ.

У міністэрстве адзначаюць, што выхад Расеі з дамовы паказаў, што спробы дамагчыся аднабаковых пераваг, ігнаруючы інтарэсы і заклапочанасці Масквы, асуджаныя на правал.

22 лістапада мінулага года пра выхад з Дамовы аб адкрытым небе абвясцілі ў ЗША. Прычынай гэтага там назвалі тое, што Расея не выконвае сваіх абавязацельстваў па ёй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках