20 красавiка 2024, Субота, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пікетавалі амбасаду Аўстрыі ў Варшаве

10
Беларусы пікетавалі амбасаду Аўстрыі ў Варшаве
ФОТА: CHARTER97.ORG

Ад аўстрыйскіх уладаў запатрабавалі не перашкаджаць увядзенню эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Сёння беларуская дыяспара Варшавы выйшла на спантанны ланцуг салідарнасці ля амбасады Аўстрыі.

Пра гэта паведаміла Charter97.org унучка першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча, лідарка Беларускага Моладзевага хаба Станіслава Гліннік.

- Мы сабраліся на спантанную акцыю ў адказ на навіны аб тым, што аўстрыйскія лабісты перашкаджаюць увядзенню еўрапейскіх сектаральных санкцый. Нягледзячы на ўсе падзеі, якія адбыліся ў Беларусі, не для ўсіх еўрапейцаў відавочны факт таго, што вядзенне бізнэсу з беларускімі прадпрыемствамі вядзе да папаўнення кашалька дыктатара. Адна з задач дыяспары - тлумачыць палітыкам і бізнэсу як менавіта іх дзеянні ўплываюць на жыхароў Беларусі, - распавяла карэспандэнту Charter97.org Станіслава Гліннік.

- У нас адзінае патрабаванне - падтрымаць увядзенне ўсіх санкцый з прапанаванага ЕЗ пакета. Санкцыі - адзін са шляхоў да вызвалення нашых людзей, - адзначыла актывістка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках