19 красавiка 2024, Пятніца, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналду першым дасягнуў адзнакі ў 300 мільёнаў падпісчыкаў у Instagram

6
Раналду першым дасягнуў адзнакі ў 300 мільёнаў падпісчыкаў у Instagram

15 чэрвеня Раналду ўсталяваў два рэкорды чэмпіянату Еўропы.

Нападнік «Ювентуса» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду першым дасягнуў адзнакі ў 300 мільёнаў падпісчыкаў у Instagram.

За футбалістам у спісе самых папулярных старонак у сацсетцы размясціліся трое амерыканцаў: актор і рэстлер Дуэйн Джонсан (246 мільёнаў падпісантаў), спявачка Арыяна Грандэ (244 мільёны) і мадэль Кайлі Джэнер (241 мільён).

Сярод найбліжэйшых апанентаў Раналду са свету спорту - футбалісты Ліянэль Мэсі і Неймар. У капітана «Барселоны» 219 мільёнаў падпісантаў. Аўдыторыя форварда ПСЖ на 67 мільёнаў меншая.

15 чэрвеня Раналду ўсталяваў два рэкорды чэмпіянату Еўропы. Ён першым з футбалістаў сыграў на пяці пяршынствах кантынента, а таксама стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі турніру з 11 галамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках