28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя вадаёмы Беларусі, дзе забароненае або абмежаванае купанне

Названыя вадаёмы Беларусі, дзе забароненае або абмежаванае купанне

Для ведання адпачывальнікам у гарачыя выходныя.

Санстанцыя правяла за мінулы тыдзень 806 даследаванняў. Вызначаныя вадаёмы, дзе забароненае або абмежаванае купанне, паведамляе прэс-служба ўстановы.

На стан 17 чэрвеня купанне забароненае на пяці пляжах. Гэта:

• пляж на Грабянёўскім вадасховішчы Магілёва;

• гарадскі пляж на рацэ Днепр у Магілёве;

• пляж на Пячэрскім вадасховішчы Магілёва;

• пляж на рацэ Днепр у аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна.

• гарадскія пляжы на Дняпры ў парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі» ў Гомелі (купанне дзяцей і дарослых прыпыненае, але дазволена займацца воднымі відамі спорту).

Купанне дзяцей абмежаванае:

• на пляжах «Цэнтральны» на правым і левым берагах Мухаўца ў Берасці;

• на цэнтральным пляжы возера Олтушскае ў Берасцейскай вобласці;

• на пляжы Вільчыцкага вадасховішча Магілёўскага раёна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках